6 студзеня 2024 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Зінаіды Мікалаеўны Потлавай (1929–2010), бібліятэчнага работніка
Зінаіда Мікалаеўна Потлава нарадзілася 6 студзеня 1929 г. у в. Канаёўка Іванцееўскага раёна Саратаўскай вобласці. У 1930 г. сям’я пераехала ў г. Запарожжа, дзе бацька пачаў працаваць на будаўніцтве Дняпроўскай ГЭС. Маці памерла рана — у 1937 г., дзяўчынку выхоўвалі бабуля, а потым цёця — Ганна Васільеўна Качаткова (1911–1993), у будучым заслужаная артыстка БССР (1949), актрыса Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра імя ЛКСМБ.
25 ліпеня 2025 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Надзеі Рыгораўны Дземянчук (1940–2001), заслужанага работніка культуры Беларускай ССР (1991)
Надзея Рыгораўна Дземянчук нарадзілася 25 ліпеня 1940 г. у в. Песценькі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З ранняга дзяцінства дзяўчынку вабіла літаратура: любіла чытаць аб прыгодах і падарожжах, гістарычныя кнігі.
1 снежня 2023 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Ніны Аляксееўны Гурскай (1933–2022), бібліятэкара, бібліёграфа, краязнаўца
Ніна Аляксееўна Гурская нарадзілася 1 снежня 1933 г. у в. Блювінічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У дзяцінстве трапіла пад нямецка-фашыскую акупацыю (1941–1944). Марыла вывучыцца на агранома, але паступіць у сельгасакадэмію не склалася. Закончыла аднагадовыя бібліятэчныя курсы пры Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага (1952), атэставана як бібліятэкар трэцяга разраду.
У 1953–1967 гг. — бібліятэкар Тамашоўскай сельскай бібліятэкі Брэсцкага раёна, бібліятэкар клуба вайсковай часткі 2187. З 1967 г. — у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага. Спачатку — бібліятэкар чытальнай залы, бібліёграф даведачна-бібліяграфічнага аддзела, у 1971–1974 гг. — галоўны бібліятэкар даведачна-бібліяграфічнага аддзела. У 1964–1969 гг. завочна навучалася ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «бібліятэказнаўства і бібліяграфія».
22 лютага 2023 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Надзеі Сямёнаўны Бабковай (1918–1998), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, бібліятэчнага работніка
Надзея Сямёнаўна Бабкова нарадзілася 22 лютага 1918 г. у в. Хамінка Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Касціковіцкага раёна Магілёўскай вобласці). У 1931 г. закончыла сем класаў Касцюковіцкай школы і паступіла на аднагадовыя курсы пры Магілёўскім палітыка-асветніцкім інстытуце. У 1932–1936 гг. вучылася на бібліятэчным факультэце Магілёўскага палітасветінстытута.
Пасля заканчэння інстытута Надзея Бабкова была накіравана ў г. Мазыр на пасаду загадчыка гарадской бібліятэкай. У ліпені 1938 г. пераведзена ў Мазырскі абласны аддзел народнай адукацыі інспектарам па бібліятэках. У снежні 1939 г. камандзіравана Наркамасветам у г. Брэст, дзе працавала інспектарам па бібліятэках абласнога аддзела народнай адукацыі.
1 мая 2023 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Алы Міхайлаўны Мяснянкінай (1958–2019), бібліятэказнаўца, кнігазнаўца, краязнаўца
Ала Міхайлаўна Мяснянкіна (у дзявоцтве Казяўчэнская) нарадзілася 1 мая 1958 г. у г. Слуцку Мінскай вобласці ў сям’і ваеннаслужачага. Вучылася ў розных школах, бо бацьку-афіцэра пераводзілі па службе, сям’я пераязджала разам з ім. У 1971–1975 гг. жылі ў Венгрыі, дзе ў г. Эстэргоме Ала закончыла сярэднюю школу. У школе любіла ўрокі літаратуры, гісторыі, актыўна ўдзельнічала ў грамадскім жыцці. У 1975–1979 гг. вучылася ў Мінскім інстытуце культуры па спецыяльснасці «бібліятэказнаўства і бібліяграфія».
30 жніўня 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Аляксандры Васільеўны Яцэвіч (1936), бібліятэчнага работніка, краязнаўца
Аляксандра Васільеўна Яцэвіч нарадзілася 30 жніўня 1930 г. у в. Дзяменічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Яе бацька ў 1930-я гг. быў членам КПЗБ, актыўным дзеячам барацьбы за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне Заходняй Беларусі, у 1942 г. расстраляны фашыстамі. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сям’я пераехала ў г. Брэст. Аляксандра ў 1945 г. упершыню трапіла ў абласную бібліятэку, была здзіўлена вялікай колькасцю кніг, якіх у вёсцы не было. Закончыла СШ № 5 г. Брэста (1954).
13 кастрычніка 2021 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Лізаветы Карпаўны Кухаравай (1916–2009), бібліятэчнага работніка, заслужанага дзеяча культуры БССР
Лізавета Карпаўна Кухарава нарадзілася 13 кастрычніка 1916 г. у Саратаўскай губерні. У 1933–1936 гг. навучалася ў Саратаўскім бібліятэчным тэхнікуме, пасля заканчэння якога ёй была прысвоена кваліфікацыя «Загадчык раённай бібліятэкі».